А вось
які вершык быў
надрукаваны ў
перадвыбарчай улётцы
кандыдата ў
прэзідэнты Станіслава
Шушкевіча:
Нам
не трэба ў
прэзідэнты
Кандыдата
Лукашэнкі!
Нам і Кебіча не
трэба,
Бо зусім не будзе
хлеба!
Нейкі ёсьць яшчэ
Дубко,
а таксама - Новікаў.
Першы "ведае
сяло",
а другі філосафаў...
Вось Шушкевіч -
Прэзідэнт
Сапраўды - народны.
Будзе воля, будзе
хлеб.
Дык за гэта - згода!!!
Галасуй за
Станіслава,
Атрымаеш: гонар,
славу!
Журналіст:
Які колер вам найбольш
падабаецца: белы ці
чырвоны?
Шушкевіч:
Бел-чырвона-белы.
Ж.: А калі трэба
выбіраць нейкі адзін?
Ш.: Навошта так
прымітыўна? Я не
дальтонік і
фізыялягічна й у
палітыцы."7 дней"
11.06.1994г.
Перад
прэзідэнцкімі
выбарамі журналіст
спытаў у Пазьняка ці
не паўплывае на выбар
людзей тое, што ў
кандыдата няма сям'і.
Зянон адказаў, што не
хвалюецца за гэта. І
дадаў: "Зрэшты, я
падумаю, можа яшчэ
аб'яўлю нацыянальны
конкурс на жонку
прэзідэнта."
"7 дней" 11.06.1994г.
"Усе
помнікі Леніну будуць
зьнесены ў нас і ва
ўсім сьвеце. Улада
антыхрыста мінае."
Зянон Пазьняк
"7 дней" 11.06.1994г.
Тагачасны
міністр замежных
спраў Пятро Краўчанка
напярэдадні візіта
сям'і Клінтанаў у
Беларусь замовіў у
народнага майстра
Веры Салдатавай
саламяны капялюш для
Хілары Клінтан. Але за
капялюшык ён так і не
разлічыўся.
У 1994
годзе пры Грыбе
камандзіровачныя для
дэпутатаў Вярхоўнага
Савета ўзрасьлі з 6 да 9
тысяч. Па загаду Грыба
у былым будынку ЦК
КПСС аднавіў сваю
дзейнасьць масажны
кабінет, які прыкрыў
Шушкевіч. А 16 траўня 1994
года картэж сьпікера
парлямэнта зьбіў
чалавека, які
перахадзіў вуліцу на
зялёны сьвет.
Падпісваючы
Канстытуцыю, Грыб
зазначыў: "Жаль, что
перо не золотое".
Кожны дэпутат атрымаў
ад Грыба падарункавую
Канстытуцыю з ягоным
аўтографам.
Прэс-сакратар
Вячаслава Кебіча -
Уладзімір Замяталін -
аднойчы зазначыў:
"Лукашенко - враг
объединения с
Россией".
Авось
яшчэ адна цікавая
думка премьераўскага
прэс-сакратара:
"...известный в
Беларуси
"правозащитник"
Лукашенко, стремясь
получить
президентское кресло,
не брезгует и совсем
грязными методами:
неприкрытой ложью,
слухами и другими
выходками, на которые,
к сожалению, такой
падкий во всех
предвыборных
кампаниях
электорат".
Выпраўляючы
алімпійцаў у
Лілехамер, Кебіч
паабяцаў, што па
выніках спаборніцтваў
лепшы беларускі
спартсмен атрымае ў
падарунак машыну.
Пасьля алімпіяды
Парамыгіна пачала
вучыцца на кіроўцу,
але машыну так і не
атрымала.
Напярэдадні
выбараў газэта
"Свабода" параіла
Лукашэнка зьмяніць
імя Аляксандр на Алесь
-- каб быць бліжэй да
народа.
Выступаючы
15 красавіка на
сустрэчы у Гародні
Лукашэнка назваў
падпісанае Кебічам у
Маскве Пагадненьне
"антинародной
акцией, политическим
шоу и фарсам". Ён
таксама выказаў свой
супраціў таму, каб
стаяць на каленях
перад Масквой, бо
"там не перед кем
стоять". "Возле
кормушки имя которой
власть, все хрюкают
одинаково: и красные и
белые". На зварот
"Господин
Лукашенко", ён
адказаў: "Никогда им
не был и не буду, я -
ничей".
Таму не
дзіўна, што Агецтства
навінаў каментуючы
вынікі першага тура
назвала Лукашэнка
"известным своими
крайними
националистическими
взглядами".
20
красавіка у
Выканаўчым
сакрэтарыяце СНД
скралі аўтамабіль
Mercedes-300, на якім вазілі
па Менску Прэзідэнтаў
у тым ліку і Барыса
Ельцына. На гэтай
машыне зь Менска ў
Варшаву паехалі два
прадстаўніка СНД. З
Варшавы яны
зьбіраліся ляцець у
Бухарэст на
эканамічны форум у
самалёце. Яны пакінулі
машыну ў аэрапорце і
пайшлі за квіткамі.
Калі вярнуліся, яе не
было. У Бухарэст яны
так і не патрапілі, бо
былі ў спартовых
касьцюмах, а ўсе рэчы
засталіся ў машыне. У
Беларусь вярталіся
цягніком.
9 мая 1994
года Васіля Быкава й
Зянона Пазьняка
міліцэйскі кардон не
пусьціў ускласьці
кветкі ля помніка
Перамогі пакуль
адтуль ня зьехалі Грыб
і Кебіч. Міліцыянт па
рацыі паведаміў "на
верх", што да
помніка падайшлі
"некалькі невядомых
людзей".
Пазьняк
Кебічу на прапанову
паразмаўляць
зазначыў: "Я гатовы
абмеркаваць любыя
вашыя прапановы, але
пасьля вашае
одстаўкі".
На
паседжаньні
Цэнтрвыбаркама, калі
афіцыйна рэгістравалі
кандыдатаў у
прэзідэнты Вячэслаў
Кебіч двойчы
падыходзіў да
Пазьняка й працягваў
яму руку для вітаньня.
Першы раз Пазьняк
папросту разьвярнуўся
й пайшоў у іншы бок,
другім разам ён
сказаў: "Мы з вашымі
рукамі ящэ
разьбярэмся".
20 мая
Лукашэнка наведаў
Дзярждуму, дзе
выступіў перад
расейскімі
парламентарыямі.
Пасьля гэтага
"Московский
комсомолец" выйшаў
з загалоўкам "Ух ты,
ах ты, все мы
дипломаты". "В
Госдуме, судя по всему,
открылся месячник
дипломатической
самодеятельности.
Часть прошлого
пленарного заседания
коммуна-аграрии
подарили какому-то
человеку, который
взабравшись на
трибуну, практически
попросил думу сделать
его президентом
Белоруссии, а уж он за
это посадит 70
белорусских
демократов-рыночников
за решетку."
У
апошні момант перад
выбарамі адбыўся
сапраўдны скандал. ЦВК
раптам заўважыў, што
Аляксандр Лукашэнка
аформіў дакументы на
прэзідэнцтва зь
парушэньнем закона:
месца працы й
жыхарства пазначаны
няправільна. У якасьці
месца жыхарства
Аляксандр Лукашэнка
напісаў гасьцініцу
"Минск", дзе пад
час сэсіі жывуць усе
дэпутаты, а ў радку
пасада пазначыў
"депутат Верховного
Совета".
Запамятаваў Аляксандр
Рыгоравіч, што
прапісаны ён у Шклове
па вуліцы Леніна, дом
35, кватэра 15, а
фактычна жыве ў вёсцы
Рыжкавічы. Працуе
дырэктарам саўхоза
"Городец"
Напярэдадні
выбараў кандыдатам
было прапанавана
назваць людзей, на
якіх яны хацелі быць
падобнымі.
Высьветлілася, што
Зянон Пазьняк у
захапленьні ад
прынцыповасьці
прэзідэнта Францыі
генерала дэ Голя,
Станіслаў Шушкевіч
шмат чаго хацеў
пераняць у Маргарэт
Тэтчар, Вячаслаў Кебіч
сьціпла прызнаў сябе
спадкаемцам Пятро
Машэрава, а вось
Лукашэнка выбраў
адразу траіх:
Дзяржынскага,
Андропава й Машэрава.
У
мясным оддзеле адной з
гарадзенскіх крамаў
па вуліцы Савецкай
з'явіўся прыгожы
каляровы плякат
Вячэслава Кебіча.
Калі ў краму завіталі
прадстаўнікі
ініцыятыўнай групы
Станіслава Шушкевіча
й убачылі партрэт, ім
таксама закарцела
павесіць побач
партрэт свайго
кандыдата. Няхай і
чорна-белы. Але ні
гандляр, ні дырэктар
крамы не дазволілі
зрабіці гэтага.
Склаўшы патрэбныя
акты, ініцыятыўная
група з'вярнулася ў
кіраўніцтва гандлю
горада. Там ім
адмовілі. Тым часам
плякаты Кебіча
запаланілі ўсе крамы ў
горадзе.
Прычым некаторыя
супрацоўнікі казалі,
што зьверху было
загадана вывешваць
плякаты абавязкова
па-за шклом - каб у
кандыдата не
з'яўляліся вусы,
рогі,не выколваліся
вочы і не зьнікалі
зубы.
Граф
Аляксандр Прушынскі
таксама марыў быть
прэзідэнтам. У
падземным пераходзе
ля чыгуначнага
вакзала Менска ён
раздаваў свае ўлёткі з
заклікам пісаць у
выбарчых лістах
вялікімі літарамі
"ГРАФ". За гэта,
калі б ён стаў
прэзідэнтам, абяцаў
выплаціць кожнаму 35
даляраў.
Мовяць, быццам адна
менская фірма
вырашыла зарабіць на
ГРАФЕ й надрукаваць 200
тысяч бюлетэней,
напісаць гэта слова й
выставіць кошт.
Напярэдадні
выбараў ініцыятыўная
група Лукашэнка мела
намер правесьці
"шествие протеста
против покушения на
жизнь кандидата в
президенты". Але
зрабіць гэта ім не
дазволілі, бо не было
ніякага афіцыйнага
падцьверджаньня
гэтаму
"пакушэньню".
У
пятніцу пасьля
першага тура выбараў
на пэрс-канфэрэнцыі
Лукашэнка зазначыў,
што зьбіраецца у
панядзелак вызваць
усіх міністраў да сябе
на штаб-квартэру -
інтэрнат ВПШ, - каб
"озадачить их на
счет обеспечения
урожая". На пытаньне
каго ён плянуе
назначыць на пасаду
прэмьера, Лукашэнка
адказаў: "Премьер не
проблема, это вам не
доярку на ферму
найти".
Нетрадыцыйна
вырашыў скарыстаць
свой эфірны час
кандыдат у прэзідэнты
Пазьняк. На экранах
тэлевізіі можна было
бачыць сэрыял
"Невядомы
Пазьняк". 4 сэрыі.
Кампазітар фільма --
Ігар Лучанок, той самы,
што ў 1999 годзе напіша
песьню "Товарищ
Президент".
3
чэрвеня Алексіевіч і
карэспандэнт
расейскай тэлевізіі
Леанід Сьвірыдаў
хацелі патрапіць ў
пасёлак Майскі,
пабудуваны для
перасяленцаў-чарнобыльцаў
у Чэрыкаўскім раёне.
Але мясцовыя ўлады іх
не пусьцілі.
Высьветлілася, што
гэты пасёлак
знаходзіцца ў ваенным
становішчы. Ён
абкружаны БТРамі й
салдатамі. Справа ў
тым, што яго
пабудавалі на
радыяцыйнай пляме.
14
чэрвеня бралі шлюб
дзеці Грыба й Міністра
абароны Казлоўскага.
Студэнты Алена й
Андрусь. На вясельлі ў
Калодзішчах гулялі 200
гасьцей, 70 чалавек
прыслугі й аховы. Быў
там Кебіч, зь шпіталя
прыязджаў Краўчанка.
Ужо пасьля прыходу да
улады Лукашэнкі была
арганізавана
спецыяльная камісія
на чале з кіраўніком
службы кантроля
прэзідэнта
Даўгалёвым, якая
займалась падлікам
шкоды, што была
нанесена гэтым
вясельлем дзяржаве.
Высьветлілася, што
аднаго толькі посуду
пабілі на 4 мільёны
рублёў. 29-ці кухаркам і
афіцыянтам была
выдадзена прэмія
"за проявленную
инициативность при
исполнении служебного
долга".
Да
кіраўніцтва мінскіх
гарадскіх радыёсетак
зьвярнуўся пенсіянер
Уладзімір Кармілкін.
Ён запатрабаваў
адключыць у яго
кратэры радыёкропку.
Гэта адбылося пасьля
таго,як былі закрыты
"Беларуская
маладзежная" і
"Крынiца". "Я не
хочу тратить свою
небольшую пенсию на
финансирование радио,
где введена
цензура".
Першымі
ў Гародні
прагаласавалі й далі
справаздаду аб
выніках выбараў у
венералагічным
дыспансеры. Хворыя
сімпатызавалі
Лукашэнка. На другім
месцы ўмацаваўся
Кебіч, на апошнім -
Новікоў. За яго
прагаласаваў толькі 1
чалавек. Цікава, што
менавіта гэтак
урэшце-рэшт
прагаласавала ўся
Беларусь.
Пад час
выбараў поўтары сотні
менскіх студэнтаў
былі накіраваны на
практыку ў вёску Пяскі
Луно Мастоўскага
раёна. Калі яны
прыйшлі галасаваць,
камісія сказала, што
іх няма ў спісах і
дапісваць іх ніхто не
збіраецца. Тады адзін
з студэнтаў абліў сябе
бянзінам і пагражаў,
што скончыць жыццё
самагубствам, калі яму
не дадуць
прагаласаваць.
Лукашэнка
галасаваў у Шклове.
Назбіралася шмат
народу й адзін мужык
крыкнуў: "Рыгорович,
наливай". "Так
неси", -- адгукнуўся
Лукашэнка. Але калі
мужык прыбег з пляшкаю
прарвацца да без пяці
хвілін прэзідэнта
было ўжо немагчыма.
Тут жа быў яшчэ адзін
цікавы інцыдэнт.
Публіка спрабавала
разабрацца з
тэлеаператарам
беларускай тэлевізіі,
якое на думку землякоў
"очерняет
Александра
Григорьевича".
Пасьля
пеpшага тура выбараў
па прапанове Івана
Антановіча ў Беларусь
на дапамогу Вячаславу
Кебічу была запрошана
група экстрасэнсаў.
Вера Івана Іванавіча ў
акультныя навукі была
настолькі вялікая, што
нават у дзень
выніковага
галасаваньня ён
запэўніваў Вячаслава
Францавіца ў хуткай
перамозе. Але, мабыць,
узровень не той узялі.
Гітлер, напрыклад,
прывёз у Бэрлін амаль
усіх тыбетскіх
манахаў.
20
ліпеня на спецыяльнай
сэсіі ВС адбывалася
інаугурацыя
прэзідэнта. За тры
хвіліны да пачатку ў
залу вайшоў Вячэслаў
Кебіч і накіраваўся да
свойго звычайнага
крэсла прэмьера ва
ўрадным сектары. Але ў
крэсьлі сядзеў ужо
іншы - чалавек з
вусами, але не
Лукашэнка, а першы
сакратар расейскай
амбасады Уладзімір
Каблякоў. Расеец месца
уступіў, але ў
кулуарах абураўся, бо
яго туды пасадзілі
МЗСаўцы.
"Среди
главных событий -
несчастный случай:
Лукашенко остался
невредим." - з такім
загалоўкам вышла адна
газэта пасьля аварыі,
у якую патрапіў Лука,
сьпяшаючыся на
сустрэчу зь
выбаршчыкамі. А ўжо
пасьля выбараў
"Знамя Юности"
зьмясьціла матэрыял
пад загалоўкам
"Позавчера каждый
из нас должен был
поместить в урну
одного их шести
кандидатов. 45%
избирателей проделали
это с Александром
Лукашенко."
Першае,
што сказаў Лукашэнка,
пасьля выбраньня
прэзідэнтам РБ -
"отныне журналисты
могут считать себя
свободными".
7 жніўня
прэзідэт зноўку
сустрэўся са сваімі
землякамі ў звыклых
абставінах - у лазьні.
Да прэзідэнцтва ён
прыходзіў у гарадскую
лазьню кожную нядзелю
а 11 гадзіне. Але ўжо
месяц не зьяўляўся.
Напярэдадні прыезду
прэзідэнта вонкавае
аблічча бані не
зьмянілася, толькі
старыя металічныя
тазы зьмянілі на новыя
пластыкавыя. Цікава,
што прэзідэнт парыўся
без аховы.
Цікавы
быў час і кіраўнікі
былі ў нас цікавыя.
Пятро Краўчанка стаў
міністрам замежных
спраў не валодаючы
нават ангельскай
мовай.
|