Каpчма
ёсьць цэнтрам жыцця
беларускага соцыума.
Тут віруе шмат
навінаў, народных
плётак і чутак. Гэта ня
проста месца, дзе
можна выпіць і
пераначаваць, гэта --
народны інфармацыйны
цэнтр. Кожны
прыходзіць сюды, каб
за куфлем піва --а п'яны
чалавек заўсёды скажа
больш -- падзяліцца
сваімі думкамі,
паразважаць разам з
іншымі і абавязкова
даведацца, што новага
дзеецца ў ваколіцы й у
сьвеце.
Міжнародныя
навіны прыносяць сюды
людзі, што едуць па
сваіх справах у іншы
горад ці краіну.
Мінаючы мястэчка, яны
спыняюцца ў карчме на
ноч. Але тутэйшых
жыхароў больш
цікавяць мясцовыя
варункі.
Самы
дасьведчаны чалавек у
навакольлі гэта,
безумоўна, гаспадар
карчмы. Ён ведае ўсё аб
усім і аб усіх, нават
то, аб чым не
здагадваецца паліцыя.
Зь ім дзеляцца самым
патаемным, тым, чаго не
раскажаш і ксянзу на
споведзі.
Менавіта
таму й завецца гэта
месца Карчма ў старога
Язэпа. Стары ён з-за
таго, што карчмар ня
можа быць якім-небудзь
шалапаем, зух-хлапцом.
Гэта паважаны ўсімі
чалавек. Да яго
зьвяртаюцца за
дапамогай і парадай.
Па папулярнасьці й
свайму ўплыву карчмар
абыходзіць нават
местачковага ксянза,
які сам часта бывае ў
карчме. Калі карчмар
злы чалавек -- гэта
гора для ўсяго
мястэчка, калі добры --
найвялікшае шчасьце.
Уявіце
сябе наведвальнікам
беларукай карчмы, што
месьціцца ў звычайным
мястэчку, на беразе
Нёмана.. Вазьміце ў
рукі пляшку піва і
слухаце. Людзі ў нашай
карчме любяць языкі
пачасаць.. А калі й вам
карціць што-небудзь
сказаць,
не
маўчыце.
|