Karczma u staroha Jazepa.
Байкі нашай карчмы
Гісторыі, зьмешчаныя тут, абсалютна рэальныя. Іх я пачуў ад розных людзей, што прыходзілі да мяне ў kарчму. Таму й назваў я гэты разьдзел байкі, то ж бо ўсё гэта ад народа й з яго вуснаў пададзена.
 

Вяртаньне Ціцянкова

Сядзеў я неяк увечары самотны на лаве ў куце сваёй карчмы. І падслухаў расповяд адной кабеты.

- Прыйшла я, людцы, ў міністэрства адукацыі. Малы ў мяне ў школу ідзе. Трэ было сякія-тякія справы ўладкаваць. І бачу: Ваня Ціцяткоў бадзяецца. І не асабліва там на яго зважаюць. Невялікі ён там чалавек.

"Во як, - падумаў я. - Гэта табе, Ваня, не грошы вазамі на дурніцу грабсьці. З "Ітэры", мабыць ці то выгналі, ці то сам пайшоў. Там жа працаваць трэба. Можа хутка і зь міністэрства патураць. Але што ж яму - грошай хапае".

Дэкамэрон

Сядзелі мужыкі пасьля млыну, гаманілі пра баб сваіх. Белыя ўсе - на рэчку яшчэ не хадзілі. І я зь імі ўладкаваўся. Трэба было дамовіцца, каб і мне жыта змалолі.
Янку, маладому халастому хлапчыне, пра сябе распавесьці не было чаго. Але й сказаць штосьці карцела.
- Кажуць, што прэзідэнт наш да жанок вельмі ахвотны.
- Жонку табе, Янка, добрую трэба. Чалавекам станеш, а то нейкі дзіўны ты. Усё пра гэтага прэзідэнта.
- А вы, дзядзька Антось, усё парады даеце. Я вам праўду кажу. Як перамог ён на выбарах, дык адразу гулянку зладзіў. Такое там было...Як у тых старажытнагрэцкіх воргіях. Дык назаўтра ўсе прыстойныя жанчыны звольніліся з адміністрацыі яго. То Ганчар казаў. А іншы чалавек мовіў, што Віньнікава ўзначаліла нацбанк толькі таму, што ён яе пазнаў. Во, мужыкі!
- І дзе ты, шаламок, такіх людзей сустракаеш? Адкуль яны ўсё ведаюць?
- Людзі ўсё ведаюць!

Вочы сьмерці.

"У нашай краіне прэзідэнт адчувае сябе памазаньнікам Божым, а можа, і самім Богам. А то мо д'яблам - халера яго ведае кім ён сябе там адчувае. Але кімсьці вялікім і непадуладным нікому, то точна. - мовіць яшчэ цьвярозы Янка таму немцу, што спыніўся ў карчме ўчора вечарам. - Адзін дасьведчаны чалавек на кірмашы мне сказаў, што, калі розных злодзеяў прысуджаюць да сьмерці, прэзідэнт можа іх уратаваць, зьмяніўшы кару на пажыцьцёвае зьняволеньне. Але да гэтай пары так і ня зжаліўся ні над кім. Мовяць, што яму падабаеца глядзець на забойства: "Оні же у моіх ног валяюцца, прошчэнія просят". Ён нават Чыгіра запрашаў падзівіцца, але той, здаецца, адмовіўся. Потым Чыгір паабяцаў расказаць пад час выбараў пра гэта ўсім, але не пасьпеў. Яго кінулі ў астрог. То глядзі, не балбачы каму ня сьлед, сам там апынешся. У мястэчку нашым толькі я й Язэп пра гэта ведаем".
Янка глынуў піва й пачаў разьвітвацца з немцам:
- Ну, то добра, Фрэдзя, пайду ўжо я, трэба яшчэ з гаспадаркай упарадкавацца. Заўтра ўвечары, калі ня з'едзеш, яшчэ пагутарым. Бывай здаровы!

P.S. Акрамя лірычных замалёвак, усе факты рэальныя. Гэту цытату Лукашэнкі я чуў ад некалькіх людзей. Здаецца, пра гэта пісала "Свабода". Гісторыя гэта - яшчэ адзін яскравы доказ у пацьверджаньне таго, што прэзідэнт псіхічна хворы чалавек - эпілепсік.

 Як сачылі за Чыгіром.

Пасьля таго, Міхал Чыгір выйшаў з астрогу, за ім несупынна сачылі розныя там "органы". Гэта ведалі ўсе, але сам Чыгір не хацеў верыць. Такі ўжо ён чалавек, даверлівы вельмі. Прапаную вам, спадарства, дзьве гісторыйкі на гэту тэму.
Турма - ня вельмі прыемная забава. І, каб адпачыць маральна й фізычна, Чыгір з'ехаў на сваё лецішча. Жонка засталася ў сталіцы й усім, хто пытаў, казала, што Міхала ў Менску няма. А калі патэлефанаваў адзін знаёмы, яна знарок сказала, што Чыгір у Маскве, - хітрая баба.
Праз колькі дзён спадар Зімоўскі ў сваім "Рэзанансе" заяўляе, што з дасьведчаных крыніц яму стала вядома пра "пабег" апазіцыйнага лідэра менавіта ў Маскву.
Для мяне не зразумела толькі адно: што гэта за крыніца? КДБ ці больш сакрэтная структура?
Другую баечку распавёў мне непасрэдны ўдзельнік гэтых прыгод. Дзеяньне, зноў жа такі, адбывалася пасьля астрогу. Сабраў Чыгір сваіх добрых сяброў і паехаў да знаёмага дзеда ў вёску, каб у лазьні паплюхацца. Сядзяць, пякуцца як у пекле. Раптам заходзіць дзед - гаспадар гэтых уладаньняў:
- А чаго ж гэта вы сваіх сябрукоў у лазьню ня клічаце? Чаго яны там у машыне сядзяць, хоць бы ў хату зайшлі.
- ?!
Выйшлі паглядзець. Сапраўды, на ўзгорку пасярод белага сьнегу блішчыць цёмная машына.
- Слухай, дзед, схадзі паглядзі, хто там сядзіць.
- Дык нічагусенькі ня бачна ж. Там усе вокны чорныя.
- Скажы сваёй бабе, каб сабрала ім гасьцінцаў: гарэлкі й закускі якой, і зьнясі ім. Скажы, што ад нас.
Падыходзіць дзед з торбачкаю да машыны. Пастукаў у вакно. Памарудзіўшы, адчынілі.
- Чаго?
- Вось вам гасьцінцаў перадалі.
- Хто?
- Сябры вашыя, што ў лазьні маёй парацца. А вы чаго да іх ня йдзяце?
- Мы потым, дзед, прыйдзем. Ты йдзі сабе.
Дзед пайшоў дахаты. Машына хутка з'ехала.

Як зьнік Ганчар?

Зайшоў да мяне неяк ў Карчму паліцыянт. Я, шчыра кажучы, ня вельмі быў рады яго візыту. Але потым, ён напіўся й шмат чаго цікавага нам распавёў. Мужыкі сядзелі, разьвесіўшы вушы, і ўсё падпойвалі яго.
Пра Ганчара ён таксама балбатаў. Так сталася, што на месца здарэньня ён трапіў зь першай групай сілавікоў - у Ленінскім РАУСе ён не апошні чалавек. Здаецца, адзін зь лепшых следчых. Прыехаў, глянуў і адразу зразумеў - працавала тут спэцслюжба. "Іхны почырк я ведаю" - мармытаў міліцыянт."На сьнезе былі добра відаць сьляды машыны, што преарэзала шлях джыпу, ў якім сядзеў Ганчар з Астроўскім. Хлопцы, мабыць, сьцямілі, што да чаго, і заперліся ў машыне. У спэцлюжбаў на такі выпадак ёсьць добра адпрацаваны прыём: бакавое шкло імгненна выбіваецца, людзей у машыне хапаюць за вопратку такім чыная, каб яны не маглі залезьці ў кішэні (ды наогул паварушыцца), і б'юць галавой аб лабавое шкло." Менавіта гэта й выдала спяцоў. Усё вакол выгляда менавіта так. Бакавое шкло выбіта звонку, а лабавое знутры, у салёне кроў.
Наш міліцыянт адразу зразумеў, што справа - дрэнь. Лепш за яе не брацца - усё роўна не раскрыеш. І Таму й адмовіўся вясьці следства. Баяўся сапсаваць сабе "раскрываемосьць".

Xaрчaваньнe

Бацька наш - свой чалавек! Ен любіць дранікі, самажаную бульбу, яечню з салам. Чужынскія дэлікатэсы не для яго. На адным з замежных прыёмаў яму настойліва прапаноўвалі пакаштаваць страву з лягушачых лапак, але ў іх так нічога не атрымалася. Наогул, бацька вельмі далікатны ў дачыненьні да якасьці страў. Пад час наведваньня выстаў і прадпрыемстваў, калі яго хочуць пачаставаць чым-небудзь, ён нічога нават на язык не бярэ. Але ж калі гэтага патрабуе пратакол, Рыгоравіч, у мэтах бясьпекі, чакае, каб хто-небудзь перад ім пачаставаўся. Палуднуе бацька, звычайна, у рэзідэнцыі. Спецыяльна дзеля гэтага Кіраўніцтва справамі прэзідэнта выдзеліла кухара й афіцыянтку
Пра Ціцянкова я ўжо й не кажу. Гэты - самы найшчырэйшы беларус: выпраўляючыся ў дарогу ён заўсёды бярэ з сабой шматок сала. У той жа час добра пажэрці на дурніцу ніколі не адмовіцца.Усе ведалі: хочаш атрымаць дазвол на што-небудзь, трэба запрасіць Івана Іванавіча на добры пачастунак.
Але ў прынцыпе дастаткова толькі паглядзець на твары нашых палітыкаў, і адразу ясна, як яны харчуюцца.

P.S. Былы целахоўнік прэзідэнта расказваў, што пясярод ночы на сваёй дачы Лукашэнка часьцяком выходзіць з пакояў і крычыць. Ні на каго-небудзь й не пра што-небудзь, а папросту раве. Дыпрэсію здымае.

далей...>

Дасылайце свае гісторыі й байкі

Дахаты


ByBannerNet
ByBannerNET


Copyright © 1998-2000 Stary Jazep. All rights reserved.