Эпілепсік Мабыць, кожны
з вас задумваўся, чаму
гэта наш Бацька такі
непітучы? І сапраўды
дзіўна неяк. Ня пье, ня
курыць, займаецца
спортам.
Вось што мовяць
народныя чуткі на гэты
конт. Бацька ня пье.
Гэта сапраўды так. Але,
калі ўжо возьмецца за
чарку, дык смокча за
траіх. Зусім дурны
робіцца, а апроч
гэтага яго бярэ
прыпадак эпілепсіі. Ён
зрываецца зь месца й
ляціць шукаць сваю
маці. Бацькава служба
аховы разы са тры, а мо
і больш, шукала яго па
Менску, але, нажаль,
знаходзіла, хоць і не ў
лепшым стане.
Мяркуючы па ўсім,
гэтыя чуткі ня проста
выдумкі якіх-небудзь
пляткароў, а вельмі
рэальныя факты, якім
ёсьць шмат ускосных
пацьверджаньняў. Да
прыкладу, узгадаем тую
гісторыю, калі
Аляксандр Рыгоравіч
сеў у свой Mercedes і
паляцеў немаведама
куды - як потым
высьветлілася, ён
завітаў да сваёй сям'і
пасёрбаць шчэй - ніхто
з акружэньня й нават
службы аховы не
заўважылі гэтага.
Запеленгавалі яго
толькі на адваротнай
дарозе зь верталёта. А
каму не вядомы той
факт, што яны з
Ціцянковым, калі той
яшчэ кіраваў справамі
яго адміністрацыі,
часьцяком біліся й
кідаліся стульлямі?
Лука пры гэтым
эстэрычна роў. Ды чаго
яшчэ толькі не было?
Шмат дзівосаў
выкідваў наш Бацька. А
ў сваім саўгасе пры
шматлікіх сведках
нізашто зьбіў
трактарыста, за што
ледзь ня трапіў у
астрог.
Насьцярожвае й той
факт, што Аляксандр
Рыгоравіч усяляк
адмаўляўся прайсьць
медыцынскую
экспертызу. Што мы
ведаем аб стане яго
здароўя? Нічога.
Знешне ён выглядае
бездакорна: здаровы
бугай, які і з Майкам
Тайсанам
паспаборнічаць можа.
Але ж эпілепсія - гэта
псіхічнае
захворваньне. Не
супакойвае нават тое,
што Аляксандр
Македонскі, Цэзар і
Напалеон таксама былі
эпілепсікамі.
Злодзей з
маленства.
Гэту
гісторыйку ў нашу
карчму прынесла стaлая
кабета, у якой ёсьць
знаёмая зь вёскі, дзе
жыў Лукашэнка.
Аказваецца, Бацька
яшчэ ў дзяцінстве меў
нейкія злачынныя
сьхільнасьці. Як не
зойдзе ў краму,
што-небудзь ды й
ўкрадзе, то пячэньне,
то цукерку.
Злодзей 2
А гэту
байку распавяла
бібліятэкарша, што з
дарогі завітала ў нашу
карчму. Даўно гэта
было, яшчэ да
скліканьня ВС 13.
Сядзіць яна неяк у
бібліятэцы й
закарцела ёй
падсілкавацца. Пайшла
й на апошнія грошы
купіла сабе пернік.
Палажыўшы яго ў сваю
торбу, мусіла яна
адысьці.
Упарадкаваўшы ўсе
справы, прыходзіць і
бачыць: сядзіць
Шарэцкі, той, што ўсе
да "мировой
общественности"
з'вяртаецца, есьць яе
пернік і ў яе
партанеце (кашальку)
рыецца.
Як РНЕўцам іклы
павыбівалі.
Неяк
гуляў адзін заўзяты
наведвальнік нашай
Карчмы са сваімі
знаёмымі.
Насьвяткаваліся добра
й вырашылі яны пайсьці
па вуліцы прагуляцца.
Шпацыруюць сабе, а тут
бачаць, стаяць двое
боўдзілаў з РНЕ свае
ўлёткі людзям у кішэні
запіхваюць. Яны -- да
іх: "Фашысты!
Карычневыя морды!".
Завязалася бойка.
Нашых было болей, таму
гэтыя двое толькі й
качаліся долу,
вывёртваючыся ад
чаравікаў. Паблізу
стаяла двое
міліцыянтаў і, якбы
знарок, склаўшы рукі
на грудзях зь
цікавасьцю глядзелі.
Потым адзін зь іх ня
вытвываў: "Ды хопіць
ужо іх качаць!"
-- У цябе дзед ваяваў?
-- Ну.
-- Ну дык стой і маўчы!
Стаміліся хлопцы й
зьбіраюцца ісьці
далей, а міліцыянты
гукаюць іх: "Э-э-э!
Хлопцы, забірайце іх
адсюль. Яны нам тут не
патрэбны."
-- Вы не хвалюйцеся,
зараз трохі ачуняюць і
самі пойдуць.
Кантроль
Неяк ва унівэрсітэце
прайшоў погалас, што
прадаецца
"винчестер",
расказвае мне адзін
студэнт, пацягваючы
піва. Праз колькі
гадзін прыехалі
АМАПаўцы й ператрэслі
ўвесь унівэр у пошуках
ружжа. І толькі потым
яны ўцямілі ці мо хто
падказаў, што хлопец
прадаваў не
снайперскую
дубальтоўку, а нейкую
там прыладу да
кампутара.
Кантроль 2.
Адзін з
наведвальникаў маёй
Карчмы, той самы, што
РНЕўцаў лупцаваў,
часьцяком
выкарыстоўвае Computer
Land'аўскі інтэрнэт для
асабістых патрэб.
Бацька там ў яго
працуе, вось ён і
ашываецца. Пра
адносіны гэтай фірмы з
сёньняшняй уладай
ведае кожны. Таму Computer
Land знаходзіцца пад
пастаянным
кантролем, сочаць за
ім дзень і ноч, але каб
так... Я й ўявіць сабе
не мог.
Дык вось, гэты хлопец
мае шмат знаёмых за
мяжой і перапісваецца
зь імі. Добрых
канцэтрацэптыўных
сродкаў у нас не шмат,
вось і даслалі яму
іх адтуль. Потым у
адным з допісаў
мільгануў такі выраз:
"Ну як тыя таблеткі,
што я табе даслаў у
мінулы раз? Калі трэба,
дык я магу яшчэ
пераслаць." Праз
колькі дзён у Computer Land
прыходзяць людзі з
органаў і пытаюцца:
"Ну, што? Дзе вы
гэтыя наркотыкі
хаваеце?"
<...на
пачатак
|