40
Беларусь вырашыла
стаць бязьядзернай
дзяржавай і паслала
ўсе свае ракэты ў
Амэрыку. У ЗША ракэты
сустракалі Бостан,
Чыкага, Вашынгтон і
яшчэ 37 гарадоў.
КВЗ
БДУ
39
Лука прыехаў у Столін
сьвяткаваць дажынкі. А
народ стаіць каля
ўзбочыны дарогі й
скандуе:
- Да-жын-кі! Да жын-кі!
Да жынкі!
38
Сядзіць беларус, чытае
ў газеце аб'яву пра
павышэньне падаткаў
і жаліцца сам сабе:
- Oй цicнуць, oй цicнуць!
Дa ягo пaдыxoдзiць
мiлiцыянт i пытaeццa:
- Xтo цiснe?
- Бoты.
- Дыk ты ж бoсы!
- Taму і бoсы, штo
цicнуць...
37
Kрыўдзяць беларуса, a
ён стaць i мaўчыць.
- Цябе ж крыўдзяць, а ты
маўчыш чаму?
- Няхай крыўдзяць, абы
не білі.
- А як будуць біць?
- Няхай сабе б'юць, абы
не забілі.
- А як будуць забіваць?
- Няхай забіваюць, абы
не крыўдзілі.
36
Прэзідэнт Беларусі
выдаткаваў сродкі на
будоўлю новага дома.
Уся краіна віньшавала
прэзідэнта з
уваходзінамі.
35
- Говорит и показывает
Москва!
Голас з-за кадра:
"Працуюць усе
астатнія"
34
- Якая розьнiца памiж
Беларускiм
Тэлебачаньнем i начным
гаршком?
- Нiякай. I ў першым i ў
другiм адно й тое ж. Але
у гаршку гэта лепей
бачна.
33
Прыляцелі
іншапланецяне і ўзялі
ў палон усіх
прэзыдэнтаў,
паставіўшы кіраваць
сваіх намесьнікаў. А
над прэзыдэнтамі
правялі экспэрымэнт.
На адну выспу закінулі
Клінтана, яго
памочніка й
сакратарку. На другую
выспу -- Л., Івана Ц. ды
сакратарку. Далі ім
бочку сьпірту ды
старыя сапсаваныя
трактары. Празь пяць
год паляцелі
правяраць. На
амерыканскай выспе
стаіць Белы дом,
пабудаваны з марскога
каменьня. Клінтан за
рулём адрамантаванага
трактара,
запраўленага
сьпіртам, убірае
ўраджай. Памочнік
праводзіць
выпрабаваньне
гелікоптэра, які самі
сканструявалі зь
сапсаваных трактароў.
Гаспадыня рыхтуе
вячэру, а дзеці ёй
дапамагаюць. А ўвечары
пасьля вячэрняй
малітвы Клінтан іграе
на саксафоне,
астатнія ж хорам
сьпяваюць. Заляцелі да
Л. Стаяць два буданы з
запчастак старых
трактароў. На адным --
шыльда:
«Председатель-Прэзидзент
Невиданного миру
государства». З будана
чуецца хрыплы голас:
«Зато я чэсны! Я люблю
жэншчын! Я Беларусь за
цивилизованным миром
не
поведу! Беларусь для
меня пройденный этап!
Будеш ты вечной
оппозицией!»
Зазірнулі ў будан, а
там -- Л. Выпіў ён з
жалудовай шкарлупіны
грамульку сьпірту,
трахнуў жолуд аб зямлю
і смачна ўзасос
пацалаваў лапух на
сьцяне, на якім
выдрапаны ён сам.
Пасьля гэтага ён ізноў
зароў:
«Я ператрахал усю
каманду... Я на каленях
гатоў паўзьці ў
Расію... Божа! Я
предписываю цібе
стаць православным
атэистом!» Зазірнулі ў
будан,
што побач. На ім
шыльда:
«Вицэ-прэзидзент по
хозяйственным
вопросам». За столом
сядзіць Ціцянкоў,
перад ім -- ведамасьць
на атрыманьне
заробку і тры стосы
грошай. У двух пачках
па тры тысячы даляраў,
а трэцяя -- з трох
даляраў. Пытаюць
іншапланецяне: «А дзе
народ?» Л.
паказвае на жанчыну,
што корпаецца ў
градах:
-- А народ -- у поле.
Сегодня после
рабочего дня она
выйдет на
демонстрацию
протеста, а мы з Ваней
её будем разганяць.
После чэго её
аштрафуем и выдадзим
всем зарплату.
- А чаму ёй так мала? --
зьдзівіліся
іншапланецяне.
- Так ана ж аштрафована
за хаждение па
праезжай части!
32
Злавілі папуасы Луку,
Ельцына, і сапраўднага
беларуса. Кажуць ім:
- Вось вам стрэльбы, а ў
небе папугаі.
Страляеце па чарзе.
Хто саб'е папугая --
адпусьцім. Хто не
патрапіць - зьядзім.
Можаце выпіць па сто
грамаў гарэлкі. Л.
служыў зампалітам і
страляў толькі языком,
ды й тое каравым. Да
таго ж ня п'е, як людзі.
Са страху глытануў сто
грамаў, акасеў і --
прамазаў. Яго зьелі.
Ельцын выпіў сто
грамаў і «ни в одном
глазу». Папрасіць яшчэ
не да твару, а хочацца.
Раззлаваўся так, што
рукі затрэсліся, і
прамазаў. І яго
злопалі. Сапраўдны
беларус выпіў сто
грамаў. Думае сабе:
«Напэўна ж, не
патраплю, дык хоць
гарэлкі нап'юся». І
просіць у тых
папуасаў:
- А пляшку можна
выпіць?
- Пі! Выпіў беларус і
просіць: -- А другую
можна?
- Пі! Выпіў і думае
сабе: «Эх, колькі таго
жыцьця!»
- А трэцюю можна? Выпіў
трэцюю, узяў стрэльбу -
ба-бах! І патрапіў.
- Як?! -- ашалеўшы,
пачалі пытацца
папуасы.
- Д-ды як т-тут не
патрапіш, -- мармыча
беларус,-- калі ў цябе
в-восем ствалоў і ўсё
неба ў пап-пугаях!
31
Л. ігнаравалі ўсе
прэзыдэнты -- не
прымалі на
міжнароднай арэне.
Тады каб прарвацца
туды, ён стаў гуляць у
тэніс. А прэзыдэнцкай
камандзе загадаў
трэніравацца й
засвойваць усім
розныя віды спорту,
каб потым увесьці іх у
праграму алімпійскіх
гульняў і ўзначаліць
Міжнародны алімпійскі
камітэт. Праз некалькі
месяцаў Л. пастроіў
каманду і кажа:
- Я прыдумал игру в
хоккей с собакой, игру
в хоккей сам процив
себя, фигурное катание
на коньках с блинами и
гонки на лыжах па
лужам до трамплина в
Раубичах, прыжки на
лыжах с трамплина с
приземлением на локан
страсци! А вы что
освоили?! Вот вы,
Шейман?!
- Я, -- адказвае Шэйман,
-- стрельбу из пулемета
по летающим воздушным
шарам!
- Молодец! -- пахваліў Л.
-- А вы, Винникова?!
- Я «кидаю» банки, -
«кокетливо» адказала
банкірша.
- Кинуть ее в цюрму, --
распарадзіўся
прэзыдэнт, -- а банки мы
сами «кидаць» будзем!
- Я «вытаскиваю»
сельское хозяйство! --
з гонарам заявіў
Лявонаў.
- Надеть ему наручники,
чтоб не таскал! -- аддаў
загад прэзыдэнт. -- А
хозяйство мы сами
растащим...
- Я освоил приемы
борьбы с
преступниками, --
адказаў Захаранка.
- Ты ш-што, на своего
прэзидзента
замахиваешься?! --
зароў Л. і звольніў
Захаранку з пасады.
30
Лука клікае міністра
дарожнага
будаўніцтва:
- Каб у мяне за ноч усю
Сьвіслач
заасфальтаваў!
- А дзеля чаго?
- Тольки што мая служба
безапаснасти
далажыла, што гэтая
апазицыя за 32 мильёны
доларау «Аурору» з
Ленинграду у Минск
цягне!
29
Наведаў Лука самы
перадавы калгас у
Берасцейскай
вобласьці. Пабываў на
самай лепшай
сьвінаферме. Назаўтра
газэты зьмясьцілі
фотаздымкі:
«Прэзыдэнт Лукашэнка
сярод сьвіней
найлепшых беларускіх
пародаў. Аляксандр
Рыгоравіч другі
справа».
28
Сустрэліся неяк
раніцой два самыя
багатыя чалавекі ў
Беларусі -- Л. ды Іван Ц.
Л. кажа: «Усю ноч
кашмар сниуся. Абычна
вижу крабау, балыки и
икру, а тут -- картошку!
К чэму бы это?» Ц.: «Не к
добру!» Л.: «Неужели
снова в совхозе пахаць
прыдзецца?» Ц.: «Да,
нет, если весною тебя
не посадят, то осенью
обязательно уберут!».
27
Прыехаў Л. наведаць
калгас «Россвет». У
клюбе сабралі
калгасьнікаў.
Пачалася сустрэча. Л.
жартуе: - Як жывяце,
таварышы калгасники?
Калгасьнікі
жартуюць:
- Добра, Аляксандр
Рыгоравіч!
26
- Эх, не люблю я
расейцаў!
- Дык Вы іх, пэўна,
гатаваць ня ўмееце!
25
Едзе Лука на сваім
новым Brabus-Mercedes і ўсё
крычыць на кіроўцу,
каб гнаў хутчэй, а той
баіцца згубіць
пасьведчаньне і
адмаўляецца. Тады Саша
сам садзіцца за
баранку і прэ, ажно
сьвета не бачна. Яго
прыпыняе даішнік. Лука
апускае зацемненнае
шкло і раве:
-- Што!?
-- Не, нічога, прабачце,
калі ласка, не
заўважыў.
Лука зрываецца зь
месца, засьмярдзеўшы
усяго даішніга
туманам паленай гумы.
Да яго падбягае другі
даішнік і пытаецца:
- Хто гэта быў?
- Не ведаю, але
мяркуючы па тым, што за
рулём быў Лукашэнка,
то пэўна Ельцын некуды
ляцеў.
24
Цытата "8 мая.
Валгаград. Плошча
загінуўшых герояў.
Беларускага
прэзідэнта чакалі тут
даўно."
Алена ЛАДУЦЬКА
Беларускае
тэлебачаньне, АТН, 8
траўня 1999г.
23
Цытата "Досыць
многа людзей адышло ад
БПСМ -- і дзякуй
Богу!"
Усевалад ЯНЧЭЎСКІ
Першы сакратар ЦК БПСМ
Газэта "Звязда", 12
чэрвеня 1999г.
22
Цытата Закавается
заседание Совмина с
участием Лукашенко.
Все встают, собирают
папки. Александр
Григорьевич,
обращаясь к министру
торговли, говорит:
"А вас, Козлов, я
попрошу остаться."
Остался весь
Совмин...
Невядомы ЧЫНОЎНІК
"Белорусская
газета", 24 траўня
1999г.
21
На вуліцах Менска было
праведзена
сацыялагічнае
апытаньне. Жыхарам
сталіцы было
прапанавана адказаць
на пытаньне: "Як вы
ставіцеся да
міліцыі?".
15% апытаных выказалі
сваё адмоўнае
стаўленьне да людзей у
форме, яшчэ 15% ухвалілі
дзеянні міліцыі.
Астатнія 70%
"попросили
предъявить
документы".
|