Карчмар. Karczma u staroha Jazepa.
Сьмешкі

  Тут зьмешчаны беларускія показкі й іншыя сьмешкі выключна палітычнай тэматыкі.


 

59
Адбыліся выбары. Падлічылі галасы, вызначылі пераможцу. Шчаслівы дэпутат звоніць маці:
- Мама, я выиграл выборы!
- Что, сынок, честно?
- Мам, хоть ты надо мной не издевайся.

P.S. Гэтую показку распавеў напярэдадні выбараў дэпутат ППНС Васіль Хрол. Дарэчы, жадаючы трапіць у палатку другі раз.

58
На менскім стадыёне "Дынама" зборная Беларусі выйгравала ў валійцаў. Мужыкі ў кельтах падтрымлівалі сваіх братоў. Увесь стадыён роў "Беларусь, Беларусь". І толькі адзін чалавек вітаў малайцаў. Ён гойсаў уздоўж поля з целаахоўнікамі й енчыў: "Ма-лай-цы, ма-лай-цы".

P.S. Самае смешнае, што гэтая показка была распаўсюджана пэйджыгавай кампаніяй SOLID. Дзякуй, хлопцы. Ма-лай-цы!

57
Нейкі іншаземец згубіў у Менску партанет, у якім было тысяча даляраў. Такога эканамічнага ўздыму эканоміка краіны не адчувала ўжо 7 гадоў.
13.08.2000 КВЗ БДУ

56 з гіпатэтычнага інтэрв'ю
- У нас поўдярэўні за прэзідэнта!
- А остальные?
- Какія астальныя?

55
Вырашыў Бог паглядзець, што тут у нас на зямлі робіцца. Прыляцеў у Амэрыку, а там Клінтан сядзіць і плача.
- Што здарылася, Біл, чаму смуткуеш?
- Ды вось, рэформы праводжу, а народ не падтрымлівае.
- Ды не гаруй. Як убачаць вынікі, усё зразумеюць.
Завітаў ў Расею: Пуцін сядзіць, галаву рукамі сьціскае, ледзь сьлёзы стрымлівае.
- Народ мяне падтрымлівае, а рэформы, хоць разарвіся, не ідуць.
- Ну, прыдзецца трошкі пачакаць. І ўсё будзе добра.
Прылятае на Беларусь, аж бачыць: Лука моўчкі аб сьцяну галавой б'ецца. Бог сеў побач, азірнуўся наўкол і заплакаў.

54
Сядзяць на плоце насупраць ЗАГСа два вараб'і.
- Давай людзям вясельле апаганім.
- Давай.
Паляцелі, ды нічога ў іх не атрымалася. Ніхто не зьвярнуў нават увагі. Знянацку прылятае другі верабей і як пачне гадзіць згары на навесту, жаніха, бацькоў, сватоў, братоў, сяброў... Зрэшты супакоіўся, прыляцеў на плот адпачыць.
- Слухай, а дзе ты гэтаму навучаўся?
- Я ў мінулым жыцці на Беларускай тэлевізіі у нядзельным эфіры каментатарам працаваў!

53
Гэта любімая показка Станіслава Шушкевіча (на 16 чэрвеня 1994). Даволі старая, але я пачуў яе толькі зараз.
Ляцяць Шушкевіч ды Ельцын у самалёце. Шушкевіч цікавіцца:
- Хто б сумаваў болей - Беларусь ці Расея - калі б самалёт зараз разьбіўся?
- Украіна.
- Чаму вы так лічыце, Барыс Нікалаевіч?
- То ж бо з намі няма Краўчука.

P.S. Зараз гэтая показка трансфармавалася. У самалёце ужо ляцяць Ельцын з Кучмай. А няма зь імі Лукашэнкі.

52
Абвестка ў газэце
"Мяняю беларускі пашпарт на літоўскі"

51
Сустракаецца расеец зь беларусам й кажа:
- Наш Пуцiн - такi добры, такi добры, ну проста - анёл.
Беларус з сумам:
- А наш яшчэ жывы...

50
Пытаньне: Каму з блазёнаў больш за ўсіх плацяць?
Адказ: Лукашэнку.
(Выступіў у Дзярждуме -- скасавалі доўг усёй краіне)

49
Ляцяць у самалёце па-над Магілёўшчынай Лукашэнка й Антановіч (былы міністр замежных спраў). Антановіч адкрывае партанет і выкідвае 100 US$.
- Што ты дзелаеш? - пытае Лукашэнка.
- Ды вось, знойдзе які-небудзь селянін -- узрадуецца.
Лука падумаў, дастаў свой партанет і выкінуў стос грошаў.
- Пусть будут шчастливы сто беларуских крэсьтьян.
- Хай узрадуецца ўвесь беларускі народ. - мовіць пілёт, адчыняючы бомбалюк, на якім стаялі Лукашэнка й Антановіч.

48
Брэжнеў: Hаша экномика должна быть экономной.
Гарбачоў: Hаша экономика должна быть.
Ельцын: Hаша экономика должна...
Кучма: Hаша экономика?
Лукашенко: Hаше!!!

47
Менск. На сэсіі парлямэнта выступае Лукашэнка.
- Уважаемыя таварышчы! Хачу саабшчыть вам, што Расия далжна нам 2 миллиарда доларау.
Пытаньне з залі:
- А за што?
- Ну ты даёш! Ты што, думау я з ими там на на фантики у тэнис играю?

46
Злавіў беларус зайца. Прыносіць жонцы.
- Засмаж яго, - кажа, - на масле!
- Ды ты што, - зьдзівілася жонка. - Ужо паўгода, як у доме няма масла!
- Ну, тады на сале!
- І сала даўно няма!
- Ну, хаця б на алеі!
- І алею таксама няма!
- А на маргарыне?
- Няма і яго!
Схапіў беларус зайца за вушы і выкінуў праз акно! Ляціць заяц і крычыць:
- Слава прэзідэнту! Слава прэзідэнту!

45
Сабраў Лукашэнка сваіх міністаў і паехаў на аб'екты горада. Заходзяць у школу. Дырэктар усё паказвае, расказвае й пачынае прасіць грошы: на падручнікі, кампутары, мэблю і г.д.
- Сколько тебе надо?
- 15 000 $.
Лукашэнка да міністра фінансаў: "Найдём денег?" Міністр адказвае: "Вы ведь знаете А.Г., посевная, долги за газ, ледовые дворцы и т.д."
Заходзяць у турму. Начальнік усё паказвае, расказвае й пачынае прасіць грошы: на рамонт, тэлевізары, радыё, кнігі...
- Сколько тебе надо?
- 45 000 $.
Лукашэнка пытае ў міністра фінансаў: "Найдём денег?"
- Канешне, А.Г.!
Выходзяць яны турмы й Лукашэнка зноў да міністра фінансаў:
- Как это ты для школы 15 000 $ не нашёл, а для тюрьмы 45 000 $ нашёл?
-Александр Григорьевич, в школу мы больше уж точно не попадем!

44
Здарыуся ў Лукi запор. Прыйшоу ён да лекара.
- Паглядзi, што там у мяне.
- Так у цябе там, Рыгоравiч, нават дзiркi няма.
- У гады, зусiм залiзалi.

43
Пытаньне: Ці выжыве Лукашэнка пасьля ядзернага выбуху?
Адказ: Так. Але ён будзе правіць больш дасканалымі істотамі.

P.S. Гэта показка ўзьнікла пад уражаньнямі ад рэклямнага роліка Greenpeace.

42
Памерлі аднойчы Лукашэнка й Ціцянкоў. Прыводзяць іх на суд. Выходзіць Божа, вядзе сьмярдзючую й звар'яцеўшую старую, і кажа:
- Ты, Ваня, вельмі шмат награшыў у сваім жыцці, таму жыць табе зь ёй вечна.
- Б..., - думае Лукашэнка, - калі Вані такое наказаніе далі, то што ж будзет мне? - I ён падрыхіаваўся да найгоршага. Але тут выводзяць Мадону. Божа, зьвяртаючыся да яе, кажа:
- Ты шмат грашыла і вось табе за гэта пакараньне. Будзеш жыць зь ім вечна.

41
Ляцяць у самалёце Лукашэнка, Пуцін і Мілошавіч. Нешта загрукатала й самалёт пачаў падаць. Спахапіліся, а парашут адзін. Вырашылі прагаласаваць. Парашут дастаўся Луке, а Пуцін і Мілошавіч так скокнулі. Ляцяць сабе й Мілошавіч раптам пытае ў Пуціна.
- Слухай, Вова, я так і не зразумеў, адкуль жа ж Лукашэнка дзьве тысячы галасоў узяў.
 

Далей 60-4140-21 20-1

Дахаты


ByBannerNet
ByBannerNET


Copyright © 1999-2000 Stary Jazep All rights reserved.